Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Мой край"

Дата: 20 февраля 2019 в 18:16
366 просмотров

З чаго для дзіцяці пачынаецца Радзіма? З таго, што з дзяцінства яго акружае – родныя дом і бацькі, двор, вуліцы, на якой стаіць дом, з тых людзей, якія працуюць у дзіцячым садку.

Выхаванне любові да родных мясцін мы пачынаем з самага блізкага. Выхоўваючы ў дзіцяці любоў да роднай хаты, сям'і, мы ўжо выхоўваем у яго вялікія і важныя для фарміравання асобы пачуцці. Трэба навучыць дзяцей ганарыцца сваім горадам, яго людзьмі, навучыць шанаваць і бачыць прыгажосць, пазнаёміць з гераічнай гісторыяй родных мясцін.

У рамках года малой Радзімы і тэматычнага тыдня, прысвечанага тыдню беларускай мовы, у групе №14 дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №14 г. Смаргоні» быў праведзены цыкл мерапрыемстваў на тэму: «Мая малая Радзіма». Дзеці больш пашырана даведаліся аб сваёй малой Радзіме. Правядзенне дыдактычнай гульні “Складзі герб Смаргоні”, адгадванне загадак пра славутыя мясціны і помнікі горада, больш блізка прыцягнула ўвагу маленькіх жыхароў да мінулага і сучаснага свайго горада.

Наведванне музейнага памяшкання, якое абсталявана ў нашым садку, дзе выхаванцы разглядалі прылады працы мінулага, рэчы дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, дапамагло больш блізка пазнаёміцца з адметнасцю беларускай зямлі, побыту яе жыхароў .

Выхавацель дашкольная адукацыі І.Ф. Шыман

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.