У нашай установе дашкольнай адукацыі працуе музейны пакой "Беларуская хатка". Мэтай стварэння музейнага пакоя з’явілася жаданне абсудзіць цікавасць малодшага пакалення да мінулага Беларусі, выхоўваць пачуццё нацыянальнай годнасці, фарміраваць патрыятычныя пачуцці. для азнаямлення выхаванцаў з культурай і побытам беларускага сялянства.
Экспанаты этнаграфічнай экспазіцыі пачалі збірацца з 2016 г. Распачалі збор старадаўніх рэчаў педагогі нашай установы дашкольнай адукацыі, пазней ідэю падтрымалі выхаванцы і іх бацькі. Гэта былі розныя старадаўнія прадметы: збанкі для захоўвання прадуктаў, чыгункі для прыгатавання ежы; калаўрот, прас, розныя сельскагаспадарчыя прылады працы. Наш музейны пакой не меў бы такі выгляд, калі б не таленавітыя рукі педагогаў, ім належыць ідэя афармлення экспазіцыі, менавіта іх рукамі і ажыццяўлялася ўся работа.
Экспанаты музейнага пакоя плануецца выкарыстоўваць на занятках па азнаямленню са звычаямі і традыцыямі беларускага народа, на занятках па выяўленчаму мастацтву, пры правядзенні святаў "Масленiца", "Купалле", "Запрашаем на Калядкi", "Свята восенi" і іншыя.