Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

МЫ - БЕЛАРУСЫ!

Дата: 22 августа 2019 в 12:42
537 просмотров

Гарманічнае развіццё чалавека немагчыма без фарміравання ў яго самасвядомасці, самапавагі, нацыянальнай годнасці. Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць народныя танцы, гуляць у народныя гульні, ведаць народныя святы і традыцыі, любіць свае родныя мясціны,сваю радзіму Беларусь.

   Выхавацелі дашкольнай адукацыі групы №2 праводзяць заняткі з дзецьмі на беларускай мове, знаёмяць дзяцей з творамі беларускай дзіцячай літаратуры, з беларускім фальклорам, звычаямі і абрадамі беларусаў, рэчамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. А ў гэтым нам дапамагаюць прадметна-развіваючае асяроддзе ў групе, экспанаты міні-музея “Беларуская хатка”, а таксама і новая тэматычная пляцоўка “Беларуская хата”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.